Федэрацыя

ММГА "Федэрацыя ніхон сётакан каратэ-до" -- афіцыйнае прадстаўніцтва Nihon Shotokan Karate-do Federation (NSKF) – Японскай федэрацыі шатакан каратэ-до ў Беларусі.

Кантакты

E-mail: nskf.by@gmail.com
Адрас галоўнага додзё: 111 Пераможйаў прасп., Мінск, Беларусь
Тэлефон:
+ 375 29 55 888 25


Турнирные сетки 20 мая 2012
II Национальный Чемпионат NSKF Беларуси

Kanku Shotokan Karate Dojo
С ГОРДОСТЬЮ ПРИГЛАШАЕМ ВАС на II Национальный Чемпионат NSKF Беларуси по сётокан каратэ 19-20 мая 2012. Пожалуйста, смотрите приглашение на английском и русском языках. Официальное положение и правила соревнований высылаются по Вашему запросу.
1 Міжнародны лагер NSKF

Shotokan Karate-Do


1 Міжнародны лагер NSKF у Літве, Друскінінкай, 04-08 ліпеня 2012 года.
Агульны аб’ём трэніровак (агульныя трэніроўкі і майстар-класы праводзіць Сэнсэй Пэмба Таманг) — 10 гадзін + экзамены на даны + судзейскі семінар + Кубак.
Прывітанне шэф-інструктара NSKF Пембы Таманга

NSKF Shotokan Karate Dojokun Каратэ з’яўляецца адным з многіх шляхоў да самаўдасканалення, навучання і пазнання сябе. Я люблю і паважаю каратэ, і таму прысвяціў сваё жыццё гэтаму праўдзіваму шляху. На працягу многіх гадоў я ішоў па гэтым шляху шчыра, аддана і ўпарта трэніруючыся.

Пасля 25-ці гадоў жыцця ў Токіа я вярнуўся да прыроды, падобнай на прыроду тых месцаў, дзе я нарадзіўся, паблізу Гімалаяў. Усяго ў двух з паловай гадзінах паездкі на цягніку ад Токіа, у асяроддзі прыгажосцяў прыроды я магу пайсці ў глыб майго каратэ і больш поўна зразумець метады, якія даравалі мне так шмат знакамітых сэнсэеў, што навучалі мяне.

На мой погляд, само імкненне да добрай тэхніцы каратэ, прыносіць задавальненне і шчасце. Канцэнтруе вашы розум і цела на адпрацоўцы гэтых тэхнік. Часам мы трацім занадта шмат часу для абмеркавання і разважання пра каратэ. Памятайце, толькі практычная падрыхтоўка адкажа на ўсе нашы пытанні. Маўчанне — золата! Разуменне важнасці базавай тэхнікі было выказана і адным з бацькоў-заснавальнікаў Сётакан каратэ, майстрам Гічынам Фунакошы. Упарта працуйце, будзьце сумленныя ў сваім сэрцы – і вы адкрыеце для сябе праўду каратэ. NSKF служыць арыенцірам для сваіх студэнтаў на гэтым шляху.

NSKF імкнецца падтрымліваць каратэкаў ва ўсім свеце ў усведамленні важнасці гэтага шляху, а разам з урокамі прыроды, паказвае просты, чысты і дынамічны шлях каратэ і праўдзівы дух Бусідо.

Любіце каратэ, прысвяціце сябе ўдасканаленню тэхнікі каратэ і вы адкрыеце для сябе шмат урокаў з вялікай таямніцы Жыцця. Гэта доўгі і цяжкі шлях, але вельмі карысны. NSKF імкнецца паказаць вам гэты шлях, каб садзейнічаць стварэнню добрай і дынамічнай тэхнікі. Шлях каратэ, гэта шлях Бусідо.

Шэф-інструктар NSKF
Пемба Таманг